Ўсяго удосталь. Усяго — удосталь: Зямлі і солі. Хлеба і віна. Ды знаю: ёсць сустрэча, нібы ростань. Ёсць ціхі боль у сэрцы — старана. Яна зусім не лёгкія аблокі, Не песня, што пяецца «на дазволь». Яна — мой хлеб няпросты і нялёгкі. Яна — зямлёй пасоленая соль.