Да сустрэчы. Да сустрэчы. Белы вецер. Сіні дзень. Ходзіць сонца па зарэччы Па калені у вадзе. Над ракою дзве вярбіны — Дзве журботныя сястры. Па-над цёплай лугавінай Ноч запальвае кастры. Старажытных соснаў веча. Птушак грай і смех людзей. Да сустрэчы. Да сустрэчы. Сіні вецер. Белы дзень.