Не пасмела б дарэшты пазбыцца...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не пасмела б дарэшты пазбыцца,
Што было паміж намі і — над...

Вецер дыхаў у твар навальніцай,
Спасылаў белаядзерны град.

Градавая дарога — за мною
I паперадзе, — як пагляджу...

Слава Богу, прайшла стараною
Нашумелая слава дажджу!