То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак, То — залатога поля абалонь. Спалі мяне, як чарнавы лісточак, Але й тады ўваскрэсну праз агонь. Не паспяшай падаць на развітанне Руку. О як трывожна час ляціць! Дэпрэсія дыхання ці світання? Да вечара — ці доліла дажыць? Я ўжо адчайна праганяю стому, З дажджу сляпога вобраз твой ляплю. Табе, мой боль, табе — і больш нікому! — Я й перад смерцю вымаўлю: люблю.