Боль перасіліў немату, I яркіх фарбаў мне не шкода, Бо і сама я, як прырода, То ападаю, то цвіту. Яшчэ зямлі мяне вучыць Любві штоночна і штодзённа. I верш цячэ па целе сонным I новай музыкай гучыць! Святлом і цішаю сагрэта, Перабіраю валасы. Ва мне зімы, вясны, і лета, I лістападаў галасы Звіняць, гудуць наперабой I нараджаюцца нанова. Я прачынаюся вяснова, Нібы загон перад сяўбой...