Слоў медзякі... Пачуццяў бранзалеткі...
Іграй, святло! Струмень, любові ток!
Душа, ты напрасілася ў паэтэсы?
Глыбей, з гадамі, чую твой аброк.
О ты, чаўночак сельскае хаціны,
Вяртай мяне ды на свае кругі!
Прайшлі вякі, баталіі, карціны...
Каму ж і чым не сплочаны даўгі?
На карце міру хто паставіць кропку —
Празорлівы палітык ці паэт?
Яшчэ не ўсе раскрыліся раскопкі
Загінуўшых ад хіжасці планет.
А свет ізноў — спакусы ды інтрыгі,
А свет ізноў на вастрыні надзей.
...Мае вярыгі — будучыя кнігі,
Я думаю пра вас, як пра людзей.