Сухі і маланкай апалены ствол,
А ў чым даўгалецця прычына?
Не трэба кахаць мяне
за рамяство.
Перш-наперш я проста жанчына.
Магчыма, мне выпала меней,
чым той,
Якую заслоняць плячыма.
Ды ў кожнай смяшынцы і ў слёзцы любой
Перш-наперш я толькі жанчына.
Прашу. I не ўмею высока прасіць,
Тым болей выпрошваць пяшчоты.
Як цяжка мне гордую голаў насіць
У горкім сутонні самоты!
Віной мне — разлука. I жарты — віной,
Віною — журба пад вачыма.
Мужчынская лірыка... А ці не ў ёй,
Як чайка, крыляе жанчына?