Сярод зімы сняжыстай, Сярод вясны вятрыстай Я вырасла, каб сэрцам Адчуць цяпло зямлі... А сэрца, нібы ліст той, Трапечацца празрыста Датуль, пакуль балюча Мы рук не разнялі. У звечарэлай скрусе, Калі святлу малюся, Што узышло ласкава Над горкай цішынёй, Скажы, якою сілай На боль скразны «мой мілы!» — Ты ціха адплываеш Да прыстані другой? Скажы, з якой нагоды Не на гады, а годы Расстайныя адлічваць Шляхі і цягнікі I сцішыцца на думцы Адной, адкуль не клічуць Ні воблачкам адчаю, Ні поціскам рукі.