...I тая, што даўно завецца Вашай I з Вамі да балючага грудка, Павек не адхісне майго бясстрашша I не закрэсліць роўнага радка Рукі маёй, што знала толькі Вашу На схіле самай светлае пары, Сто тысяч мук за ноч перагартаўшы За той адзіны промень на зары. Сама вясна з'яднала нашы душы, Сама любоў нас вынесла з агню. ...I ўсё ж баюся я радком парушыць I разбурыць між намі цішыню.