Вось і пажата наша поле,
Аціхлі спеву каласы.
...Мы пасядзім з табой, саколе,
Як і ў мінулыя часы.
На шлях няроўны азірнуся
I на удачу — мімаходзь...
Ты не паддайся чорнай скрусе,
Капрызам веку не дагодзь!
Сягоння — ўзлёт, а заўтра ціша
I крылы складзены стырна.
Але прыслухайся, як дыша
I як пяе душы струна.
Адна яна! Адна — да болю,
Да азарэння, да слязы!
I каласіцца наша поле,
Як і ў харошыя часы.