Бібліяграфія Яўгеніі Янішчыц

Вокладка зборніка

"Снежныя грамніцы" Мінск, "Беларусь" 64с. 2300 экз.1970.

Вершы маладой паэтэсы вызначаюцца свежасцю паэтычных вобразаў, напоўнены светлым пачуццем, радасцю, любоўю да Радзімы.

 
Вокладка зборніка

"Дзень вечаровы"  — Мн., "Маст. літ.", 1974. 80с. з іл.

Аснову зборніка склалі лірычныя вершы. Маладая паэтэса шчыра піша об родных мясцінах, сваёй вёсцы, земляках. Усхвалявана паэтызуе яна тэму кахання і дружбы.

Вокладка зборніка

"Ясельда": Лірыка.  — Мн.: Маст.літ., 1978. - 128 с. з іл..

У новую кніжку паэтэсы ўвайшлі вершы аб Радзіме, адносінах чалавека да чалавека, каханні. Для зборніка характэрны глыбокі і самабытны роздум над жыццём, акрэсленасць думкі, многазначнасць вобраза, малады і непасрэдны тэмперамент.

 
Вокладка зборніка

"На беразе пляча" : Лірыка.  — Мн.: Маст.літ., 1980. - 96 с.

Новая кніжка лірыкі, яна прасякнута думкамі і пачуццямі нашага сучасніка. Вершам паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, характэрны яркая вобразнасць і музычнасць.

Вокладка зборніка

"Пара любові і жалю" : Кн. лірыкі. — Мн.: Маст. літ., 1983.- 223 с., іл.

Чуйная да народнага слова, да ўсяго, што звязвае ма-лавека з роднай зямлёй і гордасцю за сваю Радзіму паэтэса Яўгенія Янішчыц і ў новым зборніку "Пара любові і жалю" застаецца вернай свайму народу. Я.е тэмпера-ментнаму і сардэчнаму радку ўласцівы роздум над часам, над балявымі нервамі веку. Хораша ў кнізе паўстае і адвечная тэма мацярыыства, міру і кахання.  

Вокладка зборніка

"Каліна зімы": Кн. лірыкі.- Мн.: Маст. літ., 1987.- 206 с.: іл.

Новая лірычная кніга паэтэсы - працяг шчырай і хва-люючай размовы з сучаснікам, з людзьмі старэйшага пакалення, якое захавала мір і шчасце на зямлі, з краем, якому яна абавязана любоўю і жыццём. Я. Янішчыц не вьшадкова выбрала і назву сваёй кнігі, лейтматывам якой - фальклорны прыцягальны вобраз каліны, асабліва сугучны кахаючаму і ранімаму жаночаму сэрцу.

Вокладка зборніка

"У шуме жытняга святла": Вершы, паэмы.— Мн.: Маст. літ., 1988.-414 с.: 1[1] л. партр.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Яўгенія Янішчыц сваімі ары-гінальнымі, рамаптычна-ўзвышанымі і ў той ша час заду-шэўна-штымнымі вершамі даўно вядома шырокаму колу чытачоў. Тонка адчуваючы сваю кроўную сувязь з роднай зямлёй, паэтэоа ўражвае глыбінёй асэнсавання складаных праблем сучаснасці, прагай сцвярджэння высокачалавечых адносін паміж людзьмі. У кнігу ўвайшло лепшае з напісанага паэтэсай за двац-цаць гадоў плённай працы ў нашай паэзіі.

Вокладка зборніка

Выбранае: Для ст. шк. узросту / Прадм. М.І. Пан-ковай; Маст. М. Э. Трухановіч. - Мн.: Выш. шк., 1998.  — 271 с.: іл., [1 л.] партр. — (Школьная бібліятэка).

Глыбокае пранікненне ва ўнутранае "Я" чалавека дазво-ліла лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц стварыць шэраг праўдзівых вобразаў людзей вёскі, паказаць сілу і веліч простага селяніна. Яе вершы прасякнуты вялікай адданасцю роднай зямлі, любоўю да палескага краю, з яго непаўторнымі лугамі і палямі, старажытнымі лясамі.

Вокладка зборніка

Выбранае / Уклад. А. Канапелькі і В. Коўтун; Прадм. Дз. Бугаёва. — Мн.: Маст. літ., 2000. - 351с., [4] л. іл.

У кнігу выбранага вядомай беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц акрамя вершаў, якія друкаваліся ў зборніках "Снежныя зімы", "Каліна зімы", "Пара любові і жалю" і інш., увайшлі незавершаная паэма "Галалёд" і апавяданні.