Ранішняе

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Уладна ранішняй руцэ
Лавіць сняжок падталы,
Тваю журынку на шчацэ
Адчуць за тры кварталы.

I ўсё, што знікла, быццам дым,
Што ў цішыні наспела, —
Цяплом тваім, святлом тваім
Перапісаць набела!