Так наступае далячынь,
I лёгкаю смугою
У небе — сінія ключы
Сустрэчнага настрою.
Вось-вось успыхне повязь траў
Надзейнаю палоскай
Паміж скразных і тлумных спраў
Між горадам і вёскай.
I лёгка ўзнімецца рука
Над цішай утрапёнай
Між глыбінёй чарнавіка
I глебай узрыхлёнай.
На зломе вольнага крыла
I у звячэлым слове
Жыві, трагедыя святла
Маёй зямной любові!