Як прыходзяць радкі

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Не тыя, што пяском цякуць з эстрады,
Не тыя, што лязгочуць, як станкі, —
Халоднай ноччу, цёмнай, непрагляднай, —
Самой пяшчотай цепляцца радкі.

Мая любоў, ты зналася са страхам,
Але праз прорвы бед і бальшакі —
Калінавым і жытнім спелым галяхам
Самой прыродай слаліся радкі.

Не ведаю нудоты. Толькі ноты
Радкоў наступных, часе, не ўтаі.
Хто спачувае мне? У адзіноты
У сябрах былі хіба што гультаі!

О толькі б не ўзарвалася дачасна
Зямля, дзе ўжо сумуюць жаўрукі.
Вось ты зірнуў! I хораша, і ясна
Да самай поўні мрояцца радкі.