Калі па берагах тваіх высокіх
Заранкай днее вока вугалька,
Я чую твой неўтаймаваны рокат.
Плыві, плыві, празрыстая рака!
Маёй вясны адкрытая старонка,
У табе я чую спеў сваёй сястры.
Хіба не тут цвілі вянкі з рамонкаў
I на Купалле ладзілі кастры...
Хіба не ты люляла на далонях
Лілеяў сны і думы мужыка,
Тапіла гнеў, паіла быстрых коней,
Буслінага чакала важака?!
Я чую твой неўтаймаваны рокат,
Калі ты воды плыткія нясеш.
Плывеш, рака, змялелая ў высокіх
У берагах.
I жалю дадаеш.