Хвіліны пройдуць дарагія...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хвіліны пройдуць дарагія,
Як пышнае цвіценне траў.
I зменяць дні зусім другія
Той дзень, што шчасце абяцаў.

Так адплывае ўдалеч неба.
Бывай, адзіная з уцех!
Смяюся, калі плакаць трэба.
Журба — калі на вуснах смех.

За што, скажы, твой вобраз мілы
Насіла ў сэрцы, як магла?
I разлюбіць — не разлюбіла.
I зберагчы — не зберагла.