Ясельда. I кладачка, як прасла,
Зоўнае зязюліна «ку-ку».
Молада. Зажурана. I ясна.
Ціха, бы ў таежным тупіку.
Дзесьці спее сонная залева
I чакае лодачка вясла.
Берагам пакатым ходзіць Ева —
Заатэхнік нашага сяла.
Вішня ў квеце, цененькае дрэва
Да смугі — адкрытае вясне.
Жэўжыкі гукаюць: «Калалева!»
Каралева? А чаму ж і не!
Гэй, дружочкі, хто аклікне Еву,
Хто пашле сардэчны ёй прывет?
Ані вецярочка, ні павеву...
Ападае сам вішнёвы цвет.