Ёсць тайны знак у песні неўміручай,
А гукі-словы — сэрца спарышы.
Ці знацьмеш ты, о колькі рос гаручых
Змясцілася на дне маёй душы.
Хай над усім мяккі вятрэц трапеча
I молада хвалюецца жытцо.
Прашу цябе: у гэты светлы вечар
Не гавары мне праўды пра жыццё.
Мой белы цвет асыпаўся дачасна,
Гарэзная, вада у шкле стаіць,
Але чаму заўсёды гэтак ясна,
Так лёгка мне з табою гаварыць.