Жораў ты, а я — сініца...

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Жораў ты, а я — сініца,
Нас абоіх бура б'е.
Разам нам не пасяліцца,
Пасялюся — у табе!

Што за пільная павага:
Ані кроку — без вачэй.
Мёды п'ём, а душыць смага:
Што ні кропля, то гарчэй.

Што ж за вогненнае шчасце:
Скошан лёс, як сенакос.
Да цябе мне не прыпасці —
Прыпадаю да нябёс.