З якой вясны, з якое б та прычыны
Сярод каляных студзеньскіх снягоў
Чужога і далёкага мужчыну
Шкадую, як нязбытнага свайго.
Хіба што гэтак просяць суцяшэння
У адзінотнай камеры цішы;
А ці ваююць так з апусташэннем
Задушанай турботамі душы?
А ён маўчыць, далёкі той мужчына,
Яму на скроні снегу намяло.
Яго кахала дзіўная жанчына,
Яму дарыла дзіўнае святло...
Дрыготкія, ў вачах адбіткі неба,
Як два азерцы поўныя стаяць.
I разумею: суцяшаць не трэба.
I адчуваю: позна шкадаваць.