Марыі Захарэвіч А з якога ж падвор'я Шчасце з дробнай слязой? Маша, вёска Надвор'е — Тысяч сем пехатой. Можа, глянуў бы ўранні Хоць праменьчык скупы... Маша, вёска Каханне — Дождж празрысты сляпы. Між купчастых сасонак, Дзе палын і мурог, — Да тваіх Навасёлак Шлях зваротны пралёг. Рыпнуць стоена дзверы, Зіркне кухні абрыў... Твой глядач у партэры, Што ён цяміць пра ўзрыў Скупа выданай ролі (Уваходзь і жыві!) — Не на сцэне — на полі Прынароднай любві.