Яшчэ паўкроку — і вярста
Сканала у мальбе.
Няпраўда, іншым ты не стаў,
Як ведала цябе.
Не замасцілі жаўрукі
Адкрыты мой прарэх —
Каляны крок, і лёд рукі,
I вымучаны смех.
Спытае хтосьці: «А было ж?»
«Было ж! — скажу ў адказ. —
Як ціхі гром, як фінскі нож,
Як сонца на заказ».
А час — дзівак. I лёс — дзівак:
Між нас, як паміж скал,
Каторы год усё ніяк
Не скончыцца фінал.