Нічога не вяртаецца назад:
Ні гэты міг, ні гэты дзень, — я знаю.
Ты адыходзіш ціха ў снегапад,
А я люблю вясну. Я пачакаю.
Разрыў-трава. Нязбітая раса.
Халодны ветах блудзіць каля гаю.
I наша сцежка жытам прарасла.
А я люблю жніво. Я пачакаю.
Ідуць дажджы — хоць з хаты не вылазь,
Бяссонны год, як лён, перабіраю.
На туфельках, на белым плацці — гразь.
Я не люблю слаты. Я пачакаю.