Вазьму свой лёс і перайначу! Як лёгка сказана! Мана: Плачу за горкую удачу Расянай кропелькай віна. Яе на мой прыезд чаканы Расціла мама цэлы год. А год апаў, як ліст каляны, А год гарчыць, як позні мёд. З плячэй адкінуўшы турботы, Імкнуся стаць я весялей Ці не таму, што адзіноту Баюся выдаць на сяле? Бо тут усё сваёй хадою: I першы ліст, і першы гром, I певень з поўняй маладою, I Камарыха з Камаром.