Ты той, каго няма са мной...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты той, каго няма са мной
Ні ў будзень, ні ў нядзелю.
Ды цеплю я (якой цаной!)
Вясёлую надзею.

Я спадзяюся на сяўбу,
На кожны лісцік новы.
На залатую малацьбу
Трывожнае любові.

Ды — адрываецца лісток
Асенняга бяссоння.
Па леву ручаньку — масток,
Па правую — бяздонне.

Раскручваць намяці сувой,
Гартаць адчайна годы...
Ты той, каго няма са мной.
I хто са мной — заўсёды!