Цішыня. I азёрная гладзь...

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Цішыня. I азёрная гладзь.
На пахілены бераг прысядзь,
Што падмыла вадою быстра...
Светлы вогнік ад скрухі кастра.
Гэта міг, а ці вечнасць здалёк?
Чуйна звоніць ў траве кавалёк.
Прахалода душы і расы.
Паўзабытыя дрэў галасы...
Хваля бераг ляніва кране,
Гул бульдозера дол страсяне.
Скалыхнецца лілея праз сон.
Пройдзе хмара грыбной паласой.
Над самотнай змялелай вадою
Мне зялёнай журбы не займаць.
Дакаціліся, сэрца, з табою:
Цішыня. I азёрная гладзь.