Трывожным клінам позні вырай...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Трывожным клінам позні вырай.
Выток і скруха сініх рэк.
«Не сотвори себе кумира», —
Хай будзе проста чалавек,

Каб з ім і ў гразь, і ў завіруху
Было не боязна ступаць,
Каб шал душы тваёй і скруху
Ён мог без крыку ўтаймаваць.

Каб крок у крок і вочы ў вочы
Быць на трывалай прамаце;
Каб не ілгаў слязой сірочай,
Ратуючы уласны цень.

Жалейка ўскрыкнула ці ліра?
Пагляд ці гневу градабой?..
«Не сотвори себе кумира»:
He бойся быць самім сабой.