Стрыжы начныя

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Стрыжы начныя, ластаўкі ў зеніце,
Хоць на хвілінку сонца запыніце.
Няўжо сюды я ехала дарма?..
Якая песня зноў начуе ў жыце, —
Аб тым сакрэце мне не гаварыце:
Аб самым-самым — допыту няма!

Дажджы сівыя, бліскаўкі-маланкі,
Аціхніце ну хоць бы на світанку.
Няўжо чаканы промень абміне?
Якія тут світалі вышыванкі,
Звінелі тут якія калыханкі!..
Мне горача. Не кройце сэрца мне.