Стала завялікай наша хата...

Яшчэ не ацэнена

Стала завялікай наша хата,
Ацішэў вясёлы наш куток.
Ды і мне знайшоўся памагаты —
Гаварлівы сонечны сынок.

Вось вясна сатчэ свае красёнцы.
Дол абудзіць пошчак салаўя.
Усё міне.
А будзе сын і сонца.
I між іх — зямлёю буду я.