Тваёй пакуты і святла прычына, Тваіх скупых і неабачных слёз, — Я возера з зялёнымі вачыма, Агромленая голька ў высакос. Гатовая да ўсмешкі-запытання, Да стоенай насмешкі з-за вугла, Спазнала толькі я азы кахання? Ды і ў такім — няшчаснай не была. Здзіўляючыся дню і позняй красцы, Што на пачатку снежня расцвіла, Адчула я хіба што боль па ласцы, Але і ў ім — жабрачкай не была. Мой дзень былы, нібы капрыз маленства, Паўторыцца ў пяшчоце і ў жальбе. Так многа у прыродзе падабенства! Але няма падобных на цябе.