Схлынуць гады, як за вадою, Ды не растане праменьчык святла. ...Была тваёй маладою журбою, Тваёй ахоўнай арліцай была! Каб не глядзелася ў вочы ажына I каб ваўчыннік рук не калоў, — Тваю калысачку з лёну, і жыта, I з наймацнейшых пляла каранёў. Зорка сачу, каб не збіўся з дарогі, Змоладу каб не запляміў жыццё. Востры каменьчык — пад мае ногі! Пад мае рукі — шыпы і асцё. Гордае шчасцейка, мая сямейка, Ты па слядах маіх слёз не рассей, Сыне мой першы, наіўны Андрэйка, I сын мой апошні, мужны Андрэй!