Сёння і вечна! — і мы са шчаслівых.
Бульбу пастаўлю, гуркі насалю.
Я і сама не люблю шкадаўлівых, —
Болей суровых і гордых люблю.
Ценькая нітачка лёсу-спаткання.
I за туманам агню не відно.
Дык разбудзі маё сэрца да ззяння! —
Хай і пяе, і канае яно,
Хай не шукае сабе падабенства
Праўдзе і споведзі наперакор.
...Што ж ты шкадуеш мяне,
бы ў маленстве
Вецер шаўковы ды сіні чабор?