27.VІІ.1984 г. А самых лепшых — час не беражэ. Канае лета перапёлкай ў жыце. Наведвайце яго — хто быў бліжэй. А хто далей — дык светла ўспамяніце. Упаў. I толькі крылы за спіной Не хочуць знаць аб чорным дні нічога. З усіх дарог ён верны быў адной, Імя якой — народная дарога. Ён апантана верыў і любіў I над зямлёй кружыў, падобна птаху, Запомніце яго — хто блізка быў. Далёка хто — не варушыце праху. Вы чуеце: гуркоча ў небе гром, Але не страшна песеннаму птаху. ...Вам, хлопцы, гнаць да Турава паром. Як і пры ім — не збочвайце са шляху.