Красота спасет мир. Ф. Дастаеўскі Шукаць карэньчыкі роднасці сваёй? А тут — лясы, падзолістая глеба. А тут — каторы дзень! — ілье пралой. Як Дастаеўскі, схмарылася неба. Язычнікаў куточак? Не, музык! Вось паляшук узяў скразную ноту. Струна душы, падобная на ўскрык, Перажагнала радасць і гаркоту. I ў гэтай дзіўнай, грознай цішыні, Дзе сад здзічэў, дзе звялі пералескі, Як струны, перабраўшы ночы й дні, Я вас не раз успомню, Дастаеўскі! Нацяты нервы сэрцаў і планет. I новы ўжо Раскольнікаў бунтуе. На астраўкі расколваецца свет. Якая ж прыгажосць яго ўратуе?