О ты, хто падарыў...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

О ты, хто падарыў
Мне толькі гром ды вецер, —
Ты самы лепшы быў
З усіх, як ёсць, на свеце...
О ты, хто не хлусіў,
Калі жыццё — палонка,
І на руцэ насіў
Кайданны звон пярсцёнка,

I шэптам шчыраваў
Па-над маёй гаркотай, —
Пайшоў. Адмаяваў.
Адлетаваў. Адлётаў.

Няхай бяда прыб'е
Скразной слязой вяковай —
Мая душа к табе
Была невыпадковай!