Нясуджаны, я так скажу аднойчы, Заглядваючы ў бездань, нібы ў дні: Міні мой дом, і голас мой, і вочы. Забудзь мяне. Яе — не абміні! Грахом узнагароджаны, закляты! Святы, нібыта Юрый на кані, — Пі юны хмель, растрачвай грошы ў свята, А на яе хоць зводдаля зірні. Яшчэ зялёны дзень, яшчэ зялёны Разбег вясны на маладым ствале. Зрывай апладысменты і паклоны, Тапчы пажар бясслаўнасці, але, Калі святло ад недаверу згіне, Няспешна прывітай яе спярша: Я так цябе чакала, што ў каліне Адбілася уся мая душа!