Чацвёртая.
На вуліцы мароз.
А на акне успыхваюць ляўкоі.
Чаму шкадней
ад самых першых слёз
Дзіця маё святлеецца ў пакоі?
Мы з ім як на ляшчыне спарышы,
Мне ёсць каля каго ў мароз сагрэцца.
I не гадзіннік цінькае ў цішы,
А трапяткое сынавае сэрца.