Не звязвайце натруджаныя крыллі...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Не звязвайце натруджаныя крыллі,
Яны спазналі — досць! — вышынь і мук.
I з усяго, што мы пагаварылі, —
Шчаслівіца, я помню промні рук.

Гадзіна, нібы бэзавае ранне,
Прайшла (хоць гэтак блізка), а наўзбоч.
Пасля — быў дождж. I наша развітанне.
А сонца не заходзіла ўсю ноч.