Не воблака, а проста аблачынка Загадкава плыве над галавой. Смяюся я: вясёлая дзяўчынка, Як матылёк, ляціць над кладкай той... Як добра ёй журыцца беспрычынна! Да твару ёй і лета, і зіма... Усміхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка Па кладцы той, якой даўно няма.