Не думаць: скончыцца Яно...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Не думаць: скончыцца Яно,
Аціхне на хвілінку,
Спадзе пад ногі палатном
На суравым прыпынку.

Вось незамглёны воблік мой
У высакосны будзень,
Як доказ горкай праўды той,
Якімі ўжо не будзем.

Але і там, дзе сосен шум, —
Я буду сніцца маю
За гэты боль, якім пішу,
За той — якім кахаю.