Не дакарала, не журыла
Ні ў цішыні, ні пры гасцях.
...Клубочак з лёну упусціла
Матуля ціха мне на шлях.
О, як я бегла!
Летуценна
Дарыў дарогу мне прастор.
О, як, наіўная, хацела,
Каб жыў наводшыбе той бор,
Той зеляненькі луг ды поле
Ды ў полі спелы каласок.
I нават боль, як роўня Болю,
Балеў загадкава здалёк!
О, як хацела жыць я гордай
I незалежна-маладой!..
Ды падступаецца да горла
Клубочак ніткай суравой.