Не абаб'ю чужых парогаў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не абаб'ю чужых парогаў —
I свой яшчэ высок паркан.
Яшчэ сялянская дарога
Не завяла мяне у зман.

З пагоста, з бітага гасцінца
Тут не мыляліся з вякоў
Льняная доля пехацінца
I песня шчодрых землякоў.

Рамонкавая вязь кіліма,
Пчаліны рой высокіх зор.
Тут і сляпы не пройдзе міма
Ля гэтых пушчаў і азёр.

На труднай ніве хвалявання
Адвечны спеліцца мой сказ.
I для свабоднага гучання
Не выбіраю пышных фраз.