Хлякоча юшка у чыгунку,
Касцёр раз'ятрана ляскоча.
Плывём з табой у чаўнаку
Вясёлай і ўлюбёнай ночы.
Каля рачнога рукава —
Ані душы, бы ўсё знямела.
Адна трава, як удава,
Глядзіць услед нам зразумела.
Нам разам трошку меней,
чым
Агню сугрэўнаму і сцежцы.
Пра запаветнае маўчым,
Каб не ўракчы агонь начлежны.
Глухога берага карма.
Ахоўнай цішаю — сасонка.
I на тваёй руцэ няма
Аберагальнага пярсцёнка.