Мацей і Пцімея

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Разліў садоў ды салаўіны пошчак,
Зялёнаму жыццю няма граніц.
I на сяле, адкрытым, нібы плошча,
Усё відно да саменькіх драбніц:

Дзе крот жыве, а дзе трашчыць сарока.
Каго багацце смокча, як удаў.
Хто шчытны плот узвёў да самых вокан,
Хто незаконна лесу нацягаў.

Хто хлебануў — ушчэрць! — вайны і гора.
Каго — дагэтуль! — доля не знайшла.
...А вось яны спяшаюцца у горад,
Пакуль зара на небе не ўзышла.

I валіцца гадзіннік з рук Мацея,
I колецца дыван, як асака.
I сцеражэцца чапялы Пцімея,
Што ўкрала у суседкі мужыка.