Лёгка слалася дарога...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Лёгка слалася дарога,
Не скупілася надвор'е,
I ўзляталі нашы думы
Вышай роднага парога.
Вышай коміна над хатай,
Вышай пёрыстых аблок!..

Ці ж дарэмна зрок і сіла
Перайшлі ў нас з самых мудрых,
Нескароных і ласкавых,
Мужных вояў, шчыраўніц?
Але ж ёсць: лятаем ніжай!
Ніжай праўды і сумлення,
Ніжай ласкі і даверу,
Ніжай розуму свайго.