У паратунку бласлаўляю
хату,
Што вынесла ваенны дым і страту,
Што не маўчыць,
калі прыеду позна
I позна сяду за шырокі стол...
А нашыя дарожанькі —
так розна —
Разбегліся. I поле навакол.
У маёй самоце вінавата хата,
Якая мала што ўзяла ад свята.
Ды будзь навечным: Жыта, Соль, Кадрыль.
Снег у Сібіры — над магілай брата,
Над бацькавай — разгублены матыль.