I цішыня вастрэй ляза...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

I цішыня вастрэй ляза.
I глыбіня — зямная.
Як сто начэй мяне не знаў! —
Прыйду такая.

Нахлыну так, нібы з гары
Абвал вясновы.
О гавары мне, гавары
Пяшчоты словы...

У галасах, бы ў каласах,
Нам ёсць патрэба.
Табе я сказана не ўся
Ракой і небам.