I сямейнай картай бітая,
I дарогай стаўпавой,
Друг мой любы, на адкрытую
Разгамонімся з табой.
Свет для шчасця не заслонены,
Ды скупы, як і здавён.
Чую сэрцам: забаронены
Мне твой радасны палон.
Ой круты расстання бе-
ра-
жок,
Але горач не ўтапіць.
Колькі раз я памірала ўжо,
Засталося толькі — жыць.