I прыйдзе боль, нібы па доме,
У якім не склалася сям'я.
На дождж, на гром, на ясны промень
Падобна музыка мая.
У салаўя прашу запеўкі,
Нібыта ў ёй і ўвесь сакрэт.
Відаць, ад жалю, ад жалейкі
Было з'явіцца мне на свет.
Жыву. Не жалюся. I помню
У цесных сховах пачуцця,
Што дождж, і гром, і ясны промень —
Пачатак і працяг жыцця.