Двое

Сярэдняя: 4.7 (19 галасоў)

Мастом падзелены ці злой
Насмешкаю паромшчыка?
Вясной павеяла, вясной
I першым спорным дожджыкам.

Не збыўся ясны мой прагноз:
Скразным дажджом надзелена.
Шкадую: не туды завёз,
Дзе молада і зелена.

Счакаўшыся, калі міне,
Дажджынку п'ю гаркавую.
Іду па левай старане,
А ўсё гляджу — на правую.

Трава падскочыла, бы ў сне,
Абмытая залеваю.
Ідзеш па правай старане,
А ўсё глядзіш — на левую.